UND

UND

13 траўня а 17.00 ў межах Беларускага тыдня моды адбудзецца паказ двух маладых беларускіх брэндаў HONAR і UND. Будуць прэзентаваны новыя мужчынскія і жаночыя вобразы, якія аб’яднаны нацыянальнай тэматыкай.

 

Брэнд UND прэзентуе калекцыю адзення "Код горада". Праца прысвечана Менску – гораду, у якiм нарадзiлiся i зараз жывуць заснавальнікі брэнда. У новых мадэлях аўтраы імкнуцца перадаць атмасферу i дух горада.

Аўтар канцэпцыi i вобразаў калекцыі Андрусь Bezdar: “Менск - горад-iнтраверт. Яго немагчыма палюбiць адразу, для еўрапейскiх турыстаў ён амаль пусты. Трэба пажыць тут, навучыцца чытаць Менск памiж радкоў, пранiкнуцца яго атмасферай. Як i наша адзенне, прыгажосць гэтага гораду раскрываецца толькi тым, хто яго разумее. Каб перанесці гэтую алегорыю ў нашу калекцыю, мы стварылi на ёй меткi дапоўненнай рэальнасцi. Калi спампаваць адпаведнае прыкладанне i паглядзець на меткi праз экран смартфона, можна ўбачыць на адзеннi iнфармацыю, якой няма ў жыццi. Сiмвалiзм дапоўненай рэальнасцi дазволiў нам адлюстраваць канцэпцыю горада - iнтраверта, выразiць яе ў адзеннi”. 

 

Інфармацыя пра брэнд:

UNDASTAND PRODUCT (скарочана UND) — новы беларускi брэнд вулiчнага адзення. UNDASTAND з амерыканскага слэнгу перакладаецца як "разумей". Слоган брэнда "адзенне для тых, хто разумее". Канцэпцыя брэнда заключаецца ў спалучэнні старога i новага, традыцыйнай і сучаснай беларускай культуры. Спалучэнне моднага вулiчнага адзення з традыцыйнымi этнiчнымi вобразамi надае дызайну самабытнасць, лічаць заснавальнікі брэнда Андрусь Bezdar, Грамаградскi Улад 

Контакты
Продажа
+375293719025  Улад Грамаградскi, +37529 3650669 Андрусь Bezdar, undastand.club
Cоциальные сети
  • Pro Fashion
  • Interfax
  • Citydog
  • modalive.by
  • ТВ 3
  • КУЛЬТ
  • Relax.by
  • Fashion
  • город женщин
  • ЭШ
Республиканская общественная организация
«Белорусская палата моды»

Агентство PR и коммуникаций
«Открытый подиум»
УНП 490853075