04 октября 2019
Рэвалюцыя моды – на шляху да цыркулярнай эканомікі
Выстава “ Рэвалюцыя моды - будучыня тэкстылю” асвятляе асноўныя праблемы індустрыі моды і дэманструе шведскія рашэнні і ініцыятывы для больш устойлівага жыцця. Выстава падрыхтавана Шведскім Інстытутам разам з даследчыкамі і спецыялістамі ў галіне моды.
Сёння ў індустрыі моды дамінуе лінейная структура, якая часам апісваецца словамі “ўзяць, зрабіць, выкінуць”. З 2000 года вытворчасць адзення ў свеце павялічылася больш чым удвая. У год мы спажываем каля 62 мільёнаў тон адзення ў сусветным маштабе, і толькі 20 адсоткаў выкарыстоўваецца паўторна альбо перапрацоўваецца. Як бачна, індустрыя моды - адна з самых забруждвальных галін у свеце.
Выстава дэманструе новыя ініцыятывы, якія ўзнікаюць у шведскай фэшн-індустрыі: ад даследчых праектаў да ўстойлівых калекцый, што ствараюцца як бізнесам, так і стартапамі з удзелам прадстаўнікоў з розных галін прамысловасці, якія канкуруюць паміж сабой і тым
самым пракладаюць шлях да рэвалюцыі моды.
“Новыя тэхналогіі ствараюць новыя ўмовы. Шведская кампанія WeaReSpinDye выкарыстоўвае тэхніку афарбоўвання, якая зніжае спажыванне вады на 75% і хімічных рэчываў на 90%.”
Выстава “ Рэвалюцыя моды - будучыня тэкстылю” дэманструецца ў рамках Тыдня Моды ў Беларусі ў Цэнтральным Атрыуме ГЗЦ Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11, г. Мінск) з 14 па 20 кастрычніка 2019 года. Афіцыйнае адкрыццё выставы - 14 кастрычніка а 17.00.
Уваход вольны.
Праект рэалізуецца Пасольствам Швецыі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускай палатай моды пры падтрымцы Шведскага Інстытута.